8 ноября: Неделя 22 по Пятидесятнице. Великомученика Димитрия Солунского; мученика Луппа; преподобного Димитрия Басарбовского, Болгарского ...
Содержание
|
Святло двухадзінаеЁсць у мяне верш, які мае непасрэдную сувязь з маім удзелам у экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга: Ад сонца і ад сэрца каравай,
Такі духмяны і такі прыгожы, Прыму як цуд у гэтым падарожжы. Я дзякую табе, народзе Божы. Жыві шчасліва: жыта сей, спявай… І крыж нясі — Хрыста не забывай. Сапраўды вялікае шчасце — адчуць духоўную еднасць з народам Божым! “Дарога да Святыняў”. Пяць цудоўных дзён. Сэрца настройваецца на двухадзінае святло — святло Слова Божага і святло чалавечага слова. Гэтаму спрыяе айцец Сергій Гардун. Уважліва слухаю яго пропаведзі. А яшчэ радуюся, калі ён чытае і лермантаўскую “Малітву” (“В минуту жизни трудную…»), і верш Уладзіміра Караткевіча “На Беларусі Бог жыве”. Дзякуй Вам сардэчны, ойча Сергію,
Што на гэтай Божае зямлі Шляхам да святыняў Вы ішлі І лампады горнюю энергію Тысячам людзей перадалі. * * * Ойча Сергій, дзякуй Вам сардэчны, Што да лірыка не вельмі строга Вы паставіліся пры сустрэчы На яго шляху да Бога. А як тонка і глыбока адчувае паэзію народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч! З якім натхненнем яна чытае “Край паэтаў” Пімена Панчанкі альбо “Огонь надежды” майго бацькі Браніслава Спрынчана, які быў удзельнікам некалькіх экспедыцый. Прывяду урывак з бацькавага верша: …Свет струили тысячи свечей,
Превращали трепетные блики Лица прихожан в святые лики, Угли глаз — в сияние очей. В Турове, когда крестом своим Осенял нас Туровский Кирила, Чем-то вечным, вещим, дорогим Веяло, душа светло парила. Землепашцы близлежащих сёл Перекрыли нам дорогу в полдень, Чтобы их лампад не обошёл Исцеляющий огонь Господень… Ніколі не забуду, як Ніна Загорская, пісьменніца, кіраўнік нашай экспедыцыі, пранікнёна выконвала народную песню, якую спявала ейная маці. Песня гучала так, што ўздымала да Нябёсаў, кранала да слёз усіх, каму пашчасціла слухаць. У адной з “Дарог да святыняў” выдатны філолаг, знаўца сербскай мовы Іван Чарота пазнаёміў мяне са сваімі перакладамі твораў прападобнага Іусціна (Попавіча) “Прогресс в мельнице смерти» і «О духе времени». Я адгукнуўся такімі радкамі: К Истине ведёт нас Иустин.
С духом Иустина совместим Дух подвижнический твой, Иван. Слова дар тебе от Бога дан. Падчас экспедыцый Прырода — Боскае тварэнне — таксама спрыяе нам, натхняе нас, асабліва тады, калі мы садзім Сады малітвы.
Лугам у красках, загадкавым возерам, Полем жытнёвым і раем бярозавым, Зорным яшчэ серабром альбо золатам Быў я адораны ў свеце расколатым. Пашчасціла мне ўдзельнічаць у экспедыцыях разам з уладыкам Веніямінам, айцом Аляксандрам Пачопкам, Сцяпанам Лаўшуком, Пятром Лысенкам, Міхаілам Загорскім, Анатолем Бутэвічам, Васілём Жуковічам, Міхасём Башлаковым, Аляксандрам Лапата-Загорскім, Ігарам Шаладонавым, Яўгенам Пясецкім, Аляксандрам Лабадой і іншымі блізкімі мне людзьмі. Святое поле, Сады малітвы, Свята беларускага пісьменства — усё гэта назаўжды ўвайшло ў маю душу. Вадзім СПРЫНЧАН
03.09.2018 к содержанию ↑
Рассказать друзьям:
Друзья!Наш портал — не коммерческий, а духовно-просветительский проект. Мы стремимся сеять разумное, доброе, вечное в мире, где немало скорбей и проблем. Далеко не все из них можно решить с помощью денег. Порой спасает слово, порой книга, вовремя полученная информация. Устное или печатное слово способно нежданно тронуть до глубины души, перевернуть всю жизнь и заставить поверить в Бога, может возродить и укрепить веру, найти для себя смысл жизни. И всё — благодаря опыту других людей, которые искусно описали то, что пережили и поняли сами. Если Вам по душе то, что мы делаем, — поддержите нас! Помогите сохранить в мировом интернет-пространстве два по-своему уникальных православных сайта. И помолитесь за упокой души основателя портала — раба Божия Андрея. |